Арганізатары другога ў сезоне тэніснага турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Францыі апублікавалі папярэднія спісы ўдзельнікаў адзіночнага разраду. Сярод іх чатыры прадстаўнікі Беларусі.
У старт-ліст жаночых спаборніцтваў увайшлі беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка (2-і нумар сусветнага рэйтынгу), якая ў пачатку бягучага года выйграла першы ў сезоне турнір "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў Мельбурне, а таксама экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка (16) і Аляксандра Сасновіч (48). У мужчынскім турніры згуляе Ілья Івашка (61).
Адкрыты чэмпіянат Францыі пройдзе на адкрытых грунтавых кортах "Ралан Гарос" у Парыжы з 28 мая па 11 чэрвеня.
19 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
19 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/25/69141
Текущая дата: 15.11.2024