Белорусский портал в Казахстане

Беларусы атрымалі другую перамогу на ЧС па ролболу



Беларусы здабылі другую перамогу на чэмпіянаце свету па ролболу, які праходзіць у індыйскай Пуне.

У сваім другім паядынку зборная Беларусі перайграла каманду Непала з лікам 3:1. У стартавай сустрэчы беларусы адолелі сапернікаў з Саудаўскай Аравіі — 3:2, а ў трэцяй гульні саступілі зборнай Амана з сухім лікам 0:5.

Сусветнае першынство, у якім прымаюць удзел 27 каманд, працягнецца да 26 красавіка. У 2011 годзе на першым чэмпіянаце планеты беларуская дружына заваявала бронзавыя ўзнагароды.

Roll Ball — гэта камандная гульня, якая ўяўляе сабой спалучэнне ролікавых канькоў, баскетбола, гандбола і кідання мяча. Кожная каманда складаецца з 12 гульцоў (6 на поле і 6 у рэзерве). Асноўная мэта гульні — забіць максімальную колькасць мячоў за адведзены час.

Звязда, 23 красавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/25/69158
Текущая дата: 15.11.2024