Белорусский портал в Казахстане

Мінчанка прыехала першай на Кубку Беларусі па веласпорце



Мінчанка Ганна Церах прыехала першай у трэці дзень адкрытага Кубка Беларусі па веласпорце 22 красавіка.

Трэцюю пазіцыю ў жаночым омніуме заняла Анастасія Кіпцікава з Віцебскай вобласці.

Варвара Басякова з Мінска прынесла яшчэ адну перамогу — бронзу ў дысцыпліне кейрын.

У мужчынскім омніуме вызначыўся Дзяніс Мазур з Брэсцкай вобласці — стаў бронзавым прызёрам.

20 красавіка ў сталіцы стартаваў адкрыты турнір па веласпорце на трэку. Канкуруюць айчынныя спартсмены з атлетамі з Расіі. 23 красавіка пройдуць фінальныя гонкі і назавуць пераможцаў Кубка.

Звязда, 23 красавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/25/69162
Текущая дата: 15.11.2024