Белорусский портал в Казахстане

Беларуска Карына Дзямідзік выйграла турнір па скачках у вышыню ў Маскве



Беларускія спартсмены заваявалі чарговую ўзнагароду на "Тыдні лёгкай атлетыкі" ў Маскве.

У жаночых спаборніцтвах па скачках у вышыню залаты медаль выйграла беларуска Карына Дзямідзік, якая пераадолела планку на вышыні 1 м 91 см.

У першы дзень спаборніцтваў беларуска Эльвіра Грабарэнка першынствавала ў забегу на 60 м з бар`ерамі, а Руслана Раманоўская фінішавала другой. У мужчын у гэтай дысцыпліне беларускі бягун Віталь Парахонька стаў срэбным прызёрам.

7 чэрвеня ў расійскай сталіцы будуць спаборнічаць майстры скачкоў у даўжыню і трайным, 8-9 чэрвеня пройдуць спрынтарскія забегі, 10 чэрвеня адбудуцца традыцыйны турнір памяці братоў Знаменскіх.

7 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/25/69623
Текущая дата: 26.12.2024