Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню прабілася ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Францыі.
Сёння ў чвэрцьфінале другая ракетка планеты перайграла ўкраінскую тэнісістку Эліну Світоліну, якая цяпер займае 192-е месца ў сусветным рэйтынгу, - 6:4, 6:4. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 36 мінут.
У паядынку за выхад у фінал Арына Сабаленка будзе сапернічаць з чэшкай Каралінай Мухавай (43-і нумар рэйтынгу WTA). Да гэтага на парыжскіх кортах "Ралан Гарос" лепшая беларуская тэнісістка не аддала саперніцам ніводнага сэта, перамогшы ўкраінку Марту Касцюк - 6:3, 6:2, беларуску Ірыну Шымановіч (214) - 7:5, 6:2, расіянку Камілу Рахімаву (82) - 6:2, 6:2 і амерыканку Слоан Стывенс (30) - 7:6 (7:5), 6:4.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/25/69627
Текущая дата: 26.12.2024