Белорусский портал в Казахстане

Беларускі заваявалі чатыры медалі на Усерасійскіх спаборніцтвах па кулявой стральбе



У Іжэўску завяршыліся Усерасійскія спаборніцтвы па кулявой стральбе сярод юніёраў і юніёрак да 21 года з удзелам беларускіх спартоўцаў.

На спаборніцтвах прадстаўніцы беларускай каманды заваявалі адну залатую, адну срэбную і дзве бронзавыя ўзнагароды.

Перамогу ў практыкаванні МП-6 (малакаліберны пісталет, 50 метраў) атрымала беларуска Аляксандра Пятрова. Акрамя таго, у стральбе з малакалібернай вінтоўкі са становішча лежачы ўладальніцай серабра стала Ніколь Курылёнак, у гэтым жа відзе праграмы Лізавета Цыдзік выйграла бронзавы медаль. Акрамя таго, Цыдзік паднялася на трэцюю прыступку п’едэстала і па выніках спаборніцтваў у стральбе з трох палажэнняў.

Звязда, 6 лютага 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/27/68308
Текущая дата: 15.11.2024