У Краснаярску працяваецца трынаццаты этап Кубка Расіі па гарналыжным спорце з удзелам беларускіх спартсменаў.
Праграму этапу ў Краснаярску адкрылі спаборніцтвы ў слаламе ў мужчын і жанчын. Першы жаночы старт у гэтай дысцыпліне, праведзены 12 лютага, завяршыўся ўпэўненай перамогай беларускі Марыі Шканавай. Перавага нашай спартсменкі над стаўшай другой Рынатай Абдулкаюмавай з Сахалінскай вобласці склала 1,27 сек., бронзавая медалістка Ганна Шухава саступіла Марыі больш за чатыры секунды.
У панядзелак на слаламнай трасе комплексу «Бабровы Лог» Шканава аформіла «залаты дубль». Па суме двух заездаў лепшая гарналыжніца Беларусі апярэдзіла масквічку Настассю Гарнастаеву на 1,09 сек., трэцяй стала яшчэ адна расіянка Кацярына Ткачэнка з адставаннем ад беларускі ў дзве з палавінай секунды.
Гэтыя перамогі сталі для Марыі Шканавай сёмай і восьмай у бягучым сезоне Кубка Расіі па гарналыжным спорце. Этап турніру ў Краснаярску прадоўжыцца 14 лютага мужчынскімі і жаночымі спаборніцтвамі ў гіганцкім слаламе.
Звязда, 13 лютага 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/27/68374
Текущая дата: 15.11.2024