Белорусский портал в Казахстане

Беларускія шахматысты змогуць выступаць пад сцягам FIDE да 2024 года



Беларускія і расійскія спартсмены змогуць выступаць пад сцягам Міжнароднай шахматнай федэрацыі (FIDE) да канца наступнага года, паведамляе прэс-служба FIDE.

Папярэдні дазвол на ўдзел у міжнародных турнірах для беларусаў і расіян дзейнічаў да 31 снежня бягучага года. «Права гуляць пад сцягам FIDE прадастаўляецца да 1 студзеня 2024 года, калі не будзе прынята іншае рашэнне. Пасля заканчэння гэтага тэрміну і пры адсутнасці іншых запытаў ігрок будзе аўтаматычна вернуты ў папярэднюю федэрацыю», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Раней FIDE забараніла зборным Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад эгідай федэрацыі, але дапусціла спартсменаў абедзвюх краін да выступлення ў міжнародных турнірах у нейтральным статусе.

Звязда, 5 снежня 2022


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/29/67317
Текущая дата: 15.11.2024