Белорусский портал в Казахстане

Баскетбалісты «Мінска» саступілі «Астане» ў Адзінай Лізе ВТБ



Баскетбалісты «Мінска» пацярпелі 17-е паражэнне ў матчах рэгулярнага чэмпіянату Адзінай Лігі ВТБ.

25-га снежня на арэне Мінскага Falcon Club падапечныя Расціслава Вергуна ў заключным паядынку гэтага года саступілі баскетбалістам казахстанскай «Астаны» з вынікам 65:76 (15:20, 19:22, 15:18, 16:16). Мінчане з адной вікторыяй у 18 праведзеных гульнях засталіся на апошняй, 12-й пазіцыі, а каманда са сталіцы Казахстана знаходзіцца на 11-м месцы, выйграўшы тры з 17 паядынкаў.

Свой наступны матч БК «МІНСК» правядзе 4 студзеня 2023 года на сваёй арэне супраць дзейнага чэмпіёна лігі піцерскага «Зеніта». У гульні першага круга ў Санкт-Пецярбургу мінчане прайгралі зенітаўцам з лікам 53:91.

Турнірную табліцу цяпер узначальвае маскоўскі ЦСКА, які перамог ва ўсіх 18 праведзеных матчах. У актыве Казанскага УНІКСа 16 вікторый, 13 выйгрышаў у «Зеніта», у дэбютанта «банкаўскага» турніру маскоўскага клуба МБА 12 перамог.

Звязда, 25 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/29/67638
Текущая дата: 15.11.2024