Белорусский портал в Казахстане

Азаранка атрымала другую перамогу на турніры WTA-1000



Беларуска Вікторыя Азаранка атрымала другую перамогу на турніры катэгорыі WTA-1000 у горадзе Доха з прызавым фондам $3,2 млн

У сённяшнім матчы другога круга Азаранка, якая займае 31-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла ў дзвюх партыях кітайскую тэнісістку Сіньюй Ван, у якой 41-я пазіцыя, — 7:6 (7:2), 6:2. Паядынак доўжыўся 1 гадзіну 40 хвілін. У трэцім раундзе беларуска сустрэнецца з пераможцай матчу паміж латвійскай тэнісісткай Аленай Астапенкай (11-ы нумар рэйтынгу WTA) і ўкраінкай Ангелінай Касцюк (30).

Учора ў 1/32 фіналу Вікторыя Азаранка адолела ў трохсеткавым паядынку польку Магдалену Фрэш (52) — 6:3, 3:6, 6:3.

Два апошнія турніры ў сталіцы Катара выйгравала полька Іга Свёнтэк, а ў 2020 годзе перамагла Арына Сабаленка. Цяперашнія спаборніцтвы ў горадзе Доха завершацца 17 лютага.

Звязда, 13 лютага 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/3/72623
Текущая дата: 12.05.2024