Белорусский портал в Казахстане

Беларускія баксёры заваявалі 20 узнагарод на міжнародным турніры памяці Лівенцава



На сталічнай «Чыжоўка-Арэне» завяршыўся 19-ы Міжнародны турнір па боксе памяці Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава, паведамілі ў прэс-службе НАК.

Удзел у турніры прынялі наймацнейшыя Беларускія баксёры, а таксама прадстаўнікі Расіі, Узбекістана, Арменіі, Афганістана і Конга. Па выніках спаборніцтваў наша каманда заваявала 20 медалёў: 6 залатых, 5 срэбных і 9 бронзавых.

Уладальніцамі ўзнагарод вышэйшай пробы ў дзяўчат сталі Яна Бурым (да 50 кг), Юлія Апанасовіч (да 52 кг) і Вікторыя Кебікава (да 81 кг), у мужчынскіх спаборніцтвах перамаглі Вадзім Волчак (да 63,5 кг) і Аляксей Алфёраў (да 86 кг).

Срэбнымі прызёрамі турніру сталі нашы Дар’я Лецка, Арына Данільчык, Аліна Вэбер, Аляксей Кокцікаў і Мікіта Нагорны. На трэцюю прыступку п’едэстала гонару падняліся Крысціна Цыркунова, Вікторыя Тэлеман, Дзяніс Салоцкіх, Уладзіслаў Смалоўскі, Дзмітрый Балькоў, Артур Туніеў, Дзмітрый Дзяшкевіч, Аляксандр Радзівонаў і Віталь Астанін.

На рахунку расійскіх спартсменаў 7 залатых медалёў, у каманды Узбекістана — 6, таксама адно золата ў актыве зборнай Арменіі.

Звязда, 27 лістапада 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/30/67198
Текущая дата: 15.11.2024