Пайшоў з жыцця першы старшыня Беларускай федэрацыі футбола Яўген Шунтаў, якому 29 снежня споўнілася 87 гадоў.
У 1989 годзе Яўген Феліксавіч стаў першым кіраўніком галоўнай футбольнай арганізацыі Беларусі і ўзначальваў яе на працягу дзесяці гадоў. За гэты час Беларусь увайшла ў ФІФА і УЕФА, а нацыянальная зборная і лепшыя клубы пачалі выступаць у галоўных міжнародных турнірах.
Потым Яўген Шунтаў працягваў працаваць на карысць беларускага футбола, узначальваючы футбольны арбітраж АБФФ, быў дэлегатам АБФФ на найважнейшых матчах чэмпіянату і Кубка Беларусі.
Звязда, 7 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/30/67840
Текущая дата: 26.12.2024