Аб гэтым паведамляе CSN-TV.
У Еўропе ў гэтым годзе фіксуецца анамальная спякота, у некаторых рэгіёнах назіраецца самая моцная засуха. Такія ўмовы надвор’я паспрыялі адраджэнню «сухога турызму».
Людзі сталі цікавіцца славутасцямі, якія раней доўгі час былі схаваныя пад вадой, але цяпер сталі даступныя да агляду.
Разам з ростам такога нетрадыцыйнага напрамку турызму, звыклыя забавы, накшталт водных круізаў, пачалі губляць актуальнасць. Асабліва ў рэгіёнах, якія пакутуюць ад абмялення рэк.
Звязда, 26 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/31/66247
Текущая дата: 15.11.2024