У балгарскім Кранева завяршыўся камандны чэмпіянат свету па шашках-64 з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі шашак.
Спаборніцтвы праводзіліся асобна сярод мужчынскіх і жаночых каманд у дзвюх дысцыплінах: класічная і маланкавая гульня. У абодвух турнірах сярод дзяўчат перамагла зборная Беларусі ў складзе Веры Хвашчынскай і Вікторыі Нікалаевай. Два срэбныя медалі дасталіся расіянкам, абедзве бронзы выйгралі прадстаўніцы Казахстана.
Мужчынская каманда Беларусі, за якую выступалі Ігар Міхальчанка, Андрэй Валюк і Арцём Ціханаў, як у класічнай, так і ў маланкавай гульні заняла другое месца, уступіўшы толькі шашыстам з Расіі. Бронзавымі прызёрамі ў класіцы сталі спартсмены з Узбекістана, у бліцы — замбійцы.
Усяго ўдзел у камандным чэмпіянаце свету па шашках-64 прынялі прадстаўнікі 11 краін.
Звязда, 30 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/31/66344
Текущая дата: 15.11.2024