У біятлонным комплексе «Алмаз» у Разані стартаваў трэці этап Кубка Садружнасці, удзел у якім прымаюць наймацнейшыя спартсмены Беларусі і Расіі.
Праграму спаборніцтваў у Разані адкрыў мужчынскі суперспрынт. Па выніках кваліфікацыі ў трыццатку фіналістаў трапілі восем беларускіх біятланістаў, лепшым у адборы стаў наш Антон Смольскі. Медалі суперспрынту былі разыграныя ва ўсечаным мас-старце, які скончыўся нечаканай перамогай беларуса Івана Тулаціна. 21-гадовы мінчанін дапусціў на чатырох агнявых рубяжах толькі два промахі і ў выніку пераадолеў 7,5 км дыстанцыі за 19 хвілін і 20 секунд.
Другое месца заняў лідар нашай зборнай Антон Смольскі, саступіўшы партнёру па камандзе 4 сек. Трэці вынік паказаў расеец Васіль Томшын, чацвёртым фінішаваў яшчэ адзін беларус Ілля Аўсеенка. Іншыя прадстаўнікі Беларусі выступілі менш удала: Максім Варабей — 15-й, Дзмітрый Лазоўскі — 18-й, Мікіта Лобастов — 22-й, Сцяпан Данілаў — 25-й, Павел Бялько — 27-ы.
Таксама сёння вызначацца пераможцы і прызёры ў жаночым суперспрынце. Беларускую ў гэтай дысцыпліне прадставяць шэсць дзяўчат.
Звязда, 24 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/31/67616
Текущая дата: 26.12.2024