Экіпажы беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" засталіся па-за тройкай мацнейшых на восьмым этапе ралі "Шаўковы шлях" у заліку грузавікоў.
Працягласць скораснага ўчастка па маршруце Эліста - Валгаград склала 443,5 км. Пераможцам восьмага этапу стаў экіпаж расійскай каманды "КАМАЗ-майстар" пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Сотнікава, які пераадолеў дыстанцыю за 3 гадзіны 56 мінут 44 секунды. Партнёры Сотнікава па камандзе Андрэй Каргінаў і Сяргей Купрыянаў паказалі на фінішы другі і трэці час адпаведна.
Беларускі экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраваннем Сяргея Вязовіча заняў 5-е месца, уступіўшы пераможцу 1 гадзіну і 27 мінут. Яшчэ адзін беларускі пілот Аляксей Вішнеўскі фінішаваў 9-м (2 гадзіны 48 мінут адставання). У агульным заліку "Шаўковага шляху" сярод грузавікоў экіпаж Вязовіча застаецца на трэцяй пазіцыі, Вішнеўскі ідзе пятым.
Заўтра гоншчыкаў чакае дзявяты этап па маршруце Валгаград - Ліпецк, працягласць скораснага ўчастка складзе 314 км. Ралі-рэйд завершыцца 16 ліпеня на набярэжнай алімпійскага комплексу "Лужнікі" ў Маскве.
14 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
14 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/32/65779
Текущая дата: 15.11.2024