Белорусский портал в Казахстане

Хакейны турнір памяці А.І.Дубко пройдзе ў Гродне 28-30 ліпеня



У Гродне з 28 па 30 ліпеня пройдзе хакейны турнір памяці А.І.Дубко.

Удзел у 18-м турніры прымуць чатыры каманды: гродзенскі "Нёман", "Дынама Санкт-Пецярбург", "Юнацтва-Мінск" і "Шахцёр-Салігорск".

28 ліпеня пройдуць два матчы. Першую гульню правядуць мінскае "Юнацтва" і салігорскі "Шахцёр". Потым на лёд выйдуць "Нёман" і "Дынама". У другі дзень турніру пазмагаюцца "Дынама" з "Юнацтвам" і "Шахцёр" з "Нёманам".

30 ліпеня за званне лепшай каманды будуць змагацца "Дынама" і "Шахцёр", а таксама "Нёман" і "Юнацтва".

Уваход на ўсе гульні бясплатны.

27 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/32/65937
Текущая дата: 15.11.2024