Белорусский портал в Казахстане

Беларускі экіпаж заваяваў золата на агнявым этапе конкурсу "Ваеннае ралі" АрМГ-2022



Беларускі экіпаж атрымаў золата на агнявым этапе конкурсу "Ваеннае ралі" АрМГ-2022, паведамляе Міністэрства абароны.

У складзе экіпажа бронеаўтамабіля "Тыгр" сяржант кантрактнай службы Вадзім Краўчанка і гвардыі радавы кантрактнай службы Кірыл Янушкевіч паспяхова выканалі задачу этапу "Агнявы".

Беларускія ваеннаслужачыя з кулямёта трапілі ў мішэні з борта аўтамабіля. Стральба вялася з кароткіх прыпынкаў па мішэнях. Такім чынам, на агнявым этапе беларускія ваенныя былі мацнейшыя і заваявалі золата.

У ведамстве нагадалі, што конкурс "Ваеннае ралі" ўпершыню праходзіць на тэрыторыі дзвюх краін - Расіі і Манголіі. У барацьбе за першынство змагаюцца экіпажы ваенных аўтамабіляў Беларусі, Расіі, Узбекістана і Манголіі.

18 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/32/66108
Текущая дата: 15.11.2024