На нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" прайшоў заключны, трэці, дзень чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы.
За тры дні ў рамках галоўнага лёгкаатлетычнага старту сезона спартсмены разыгралі 46 камплектаў узнагарод (па 23 у мужчын і жанчын). У апошні дзень спаборніцтваў адбыліся 22 фіналы. Уладальнікамі чэмпіёнскіх званняў сталі наступныя лёгкаатлеты:
Хадзьба на 5000 м: Анатоль Гомелеў і Ганна Церлюкевіч;
200 м: Максім Богдан і Эльвіра Герман;
800 м: Ілья Карнавухаў і Таццяна Шабанава;
400 м з бар`ерамі: Ягор Хаўратовіч і Кацярына Белановіч;
5000 м: Вячаслаў Скудны і Вольга Немагай;
Скачкі ў вышыню: Ілья Іванюк (Расія) і Карына Дзямідзік;
Скачкі ў даўжыню: Уладзіслаў Булахаў і Настасся Мірончык-Іванова;
Штурханне ядра: Алег Тамашэвіч і Алёна Дубіцкая;
Кіданне молата: Аляксандр Шымановіч і Алёна Собалева;
Дзесяцібор`е/сямібор`е: Віталь Жук і Шарлота Паэглітэ.
У мужчынскай эстафеце 4х400 метраў перамагла чацвёрка з Гомельскай вобласці, у гэтым жа відзе праграмы ў жанчын лепшы час паказала зборная Брэстчыны.
Чэмпіянат Беларусі на стадыёне "Дынама" стаў 12-м этапам Беларускай лёгкаатлетычнай лігі. Акрамя лепшых спартсменаў нашай краіны ўдзел у турніры прынялі таксама прадстаўнікі Расіі. Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, а таксама РЦАП па лёгкай атлетыцы.
18 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
18 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/32/66111
Текущая дата: 15.11.2024