Беларускія канькабежцы паспяхова пачалі выступленне на першым этапе Кубка Расіі, які праходзіць у Каломне.
У мужчын на дыстанцыі 1000 м перамог беларус Ігнат Галавацюк, які паказаў вынік 1 хв 09,87 сек. У спаборніцтвах жанчын у гэтай дысцыпліне першай апынулася расіянка Лізавета Голубева, а беларуска Кацярына Слоева заняла 6-е месца.
Беларусы заваявалі два залатыя медалі ў камандных спаборніцтвах. Віктар Рудэнка, Ягор Дамарацкі і Яўген Болгаў сталі лепшымі ў мужчынскім забегу на 8 колаў. У жанчын Кацярына Слоева, Яўгенія Вараб’ёва і Ганна Кавалёва перамаглі ў забегу на 6 колаў.
У стартавым этапе Кубка Расіі прымаюць удзел больш за 180 беларускіх і расійскіх спартсменаў. Заўтра турнір у Каломне завершыцца. Другі кубкавы этап пройдзе ў лістападзе ў Санкт — Пецярбургу, трэці — у студзені 2023 года прыме Чэлябінск, чацвёрты этап пройдзе ў пачатку лютым у Кіраве, а ў самым канцы зімы фінал кубкавых спаборніцтваў адбудзецца ў Каломне.
Звязда, 28 кастрычніка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/32/66941
Текущая дата: 25.12.2024