Белорусский портал в Казахстане

Беларуская дзюдаістка Ксенія Даніловіч выйграла срэбра на турніры ў Краснаярску



Беларуская дзюдаістка Ксенія Даніловіч заняла другое месца на Усерасійскіх спаборніцтвах памяці У.М.Гулідава, якія праходзяць у Краснаярск.

У паўфінале жаночага турніру ў вагавой катэгорыі да 52 кг Даніловіч упэўнена перамагла спартсменку з Манголіі, аднак у фінальным паядынку ўступіла расіянцы Дар`і Грыбанавай. У турнірнай сетцы была прадстаўлена яшчэ адна беларуска Ганна Буракова, якая не дабралася да медальных схватак.

Заўтра на Russian Judo Tour у Краснаярску пройдуць спаборніцтвы ў жанчын у катэгорыі да 57 кг. Нашу краіну ў гэтай вазе прадставіць Ульяна Мінянкова. Таксама ў спаборніцкай праграме серады мужчынскі турнір у катэгорыі да 73 кг з удзелам беларусаў Ягора Трухана, Дзмітрыя Мінькова і Вадзіма Шокі.

Усяго ва Усерасійскіх спаборніцтвах памяці У.М.Гулідава прымаюць удзел больш за 200 дзюдаістаў з Беларусі, Расіі, Манголіі і Узбекістана. Турнір у Краснаярску прадоўжыцца да 20 чэрвеня.

14 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/33/65403
Текущая дата: 16.11.2024