Беларускія баксёры заваявалі тры залатыя медалі на юніёрскім міжнародным турніры памяці Уладзіміра Батвінніка ў Мінску.
У спаборніцтвах дзяўчат лепшымі ў сваіх вагавых катэгорыях сталі беларускі Аліна Кардзюшова (57 кг) і Арына Барсук (63 кг). У спаборніцтвах хлопцаў беларускі баксёр Іван Лабазанаў узяў золата ў вагавой катэгорыі 75 кг. Таксама на вышэйшую прыступку п`едэстала гонару падымаліся спартсмены з Расіі, Славеніі і Узбекістана. Акрамя іх на рынг выходзілі баксёры з Латвіі і Літвы.
У час знаходжання ў беларускай сталіцы прадстаўнікі федэрацый бокса Славеніі і Узбекістана падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве.
Міжнародны турнір па боксе памяці ганаровага майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Беларусі Уладзіміра Батвінніка праводзіцца з 1998 года. Яго арганізатарамі з`яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Беларуская федэрацыя бокса, СДЮШАР па боксе, Клуб аматараў бокса імя У.Батвінніка.
17 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
17 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/33/65432
Текущая дата: 16.11.2024