Белорусский портал в Казахстане

Футбалісты БАТЭ вярнуліся на першае месца ў чэмпіянаце Беларусі



Футбалісты БАТЭ вярнуліся на першую пазіцыю ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі.

Сёння ў матчы 18-га тура на полі «Барысаў-Арэны» гаспадары з вялікай цяжкасцю адолелі аўтсайдэра турніру магілёўскі «Днепр» з мінімальнай перавагай у ліку — 2:1. У сярэдзіне першага тайма каманды абмяняліся галамі — на 26-й хвіліне Уладзіслаў Малькевіч вывеў гаспадароў наперад, а праз дзве хвіліны Раман Волкаў зраўняў вынік. Пасля перапынку барысаўчане прыклалі максімум намаганняў, каб выйграць, і на 89-й хвіліне Арцём Шуманскі змог забіць пераможны мяч.

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае Бабір Абдзіхолікаў («Энергетык-БДУ»), які забіў 17 мячоў. 

Звязда, 21 жніўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/33/66137
Текущая дата: 25.12.2024