Турыстка з Аўстрыі пацярпела ад акулы ў раёне курорта Сахл-Хашыш. Жанчына памерла ў бальніцы пасля таго, як рыба адкусіла ёй руку і нагу.
Пазней Міністэрства навакольнага асяроддзя Егіпта паведаміла аб другой ахвяры. Трагедыя адбылася ў раёне Хургады. Цяпер спецыялісты збіраюць інфармацыю, якая дасць магчымасць устанавіць прычыны паводзін акулы.
Даручана сфармаваць працоўную групу спецыялістаў запаведнікаў Чырвонага мора. Губернатар правінцыі Чырвонае мора загадаў забараніць любую дзейнасць у моры, дзе адбылося здарэнне.
У снежні 2010 года ў раёне курортнага горада Шарм-эш-Шэйх адбылося пяць выпадкаў нападу акул на адпачывальнікаў. Тады загінула адна грамадзянка Германіі і пацярпелі чацвёра турыстаў: трое расіян і адзін жыхар Украіны. Уладам прыйшлося на некаторы час закрыць пляжы курорта. Пасля таго на працягу апошніх некалькі гадоў у егіпецкіх СМІ не было інфармацыі аб актыўнасці белых акул.
Звязда, 3 ліпеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/34/65607
Текущая дата: 25.12.2024