Беларуска Арына Сабаленка паднялася на адзін радок у абноўленым 11 красавіка рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
На мінулым тыдні перад стартам на турніры ў амерыканскім Чарлстане лепшая беларуская тэнісістка была на 5-м месцы, а пасля выхаду ў 1/8 фіналу перамясцілася на 4-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, маючы ў сваім актыве 4711 балаў. Вікторыя Азаранка займае 18-е месца (2281 бал), яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч засталася на 51-м радку (1123).
Топ-10 сённяшняга рэйтынгу WTA:
1. Іга Свёнтак (Польшча) - 6711 пунктаў;
2. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) - 4975;
3. Паўла Бадоса (Іспанія) - 4885;
4. Арына Сабаленка (Беларусь) - 4711;
5. Марыя Сакары (Грэцыя) - 4705;
6. Анет Кантавейт (Эстонія) - 4511;
7. Караліна Плішкава (Чэхія) - 4252;
8. Даніэль Колінз (ЗША) - 3151;
9. Унс Джабір (Туніс) - 3095;
10. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 3070.
У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 44-е месца (1109), яшчэ адзін беларус Ягор Герасімаў знаходзіцца на 152-й пазіцыі (402). На гэтым тыдні Ілья Івашка выступіць на турніры катэгорыі АТР-1000 у Монтэ-Карла з прызавым фондам 5,4 млн еўра. У 1/32 фіналу яго сапернікам будзе італьянскі тэнісіст Ларэнца Санега, які займае 26-е месца ў сусветным рэйтынгу.
Першая дзясятка рэйтынгу АТР:
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 8420;
2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 8410;
3. Аляксандр Звераў (Германія) - 7195;
4. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 7115;
5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5980;
6. Матэа Берэціні (Італія) - 4945;
7. Каспер Рууд (Нарвегія) - 4380;
8. Андрэй Рублёў (Расія) - 4375;
9. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3625;
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/37/64465
Текущая дата: 16.11.2024