Беларускі Дар`я Кулагіна і Васіліна Хандошка заваявалі дзве срэбныя ўзнагароды ў спаборніцтвах дуэтаў на адкрытым чэмпіянаце Расіі па сінхронным плаванні, які праходзіць у Казані.
Дуэт з Беларусі заняў 2-е месца ў тэхнічнай праграме, набраўшы 93,8963 бала і ўступіўшы толькі Святлане Калеснічэнка і Варвары Субоцінай з Расіі. У адвольнай праграме Кулагіна і Хандошка таксама паказалі другі рэзультат (94,5333 бала), зноў размясціўшыся ўслед за тытулаванымі расіянкамі.
Удзел у спаборніцтвах з адвольнай праграмай прынялі яшчэ чатыры беларускія дуэты. Вера Буцаль і Ганна Коўцун занялі 7-е месца (89,3667), Валерыя Валасач і Маргарыта Кірылюк сталі 9-мі (88,1667). Яна Кудзіна і Валерыя Пузь набралі 10-ю суму (87,8000), Ксенія Лебедзева і Валерыя Шыманская - 12-я (86,8667). Усяго на старт выйшлі 25 пар.
21 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
21 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/37/64672
Текущая дата: 16.11.2024