Белорусский портал в Казахстане

Беларускія спартсмены выйгралі 16 медалёў на спаборніцтвах «Мы разам. Спорт»



У расійскім Ханты-Мансійску завяршыліся зімовыя гульні паралімпійцаў «Мы разам. Спорт».

На спаборніцтвах беларуская каманда заваявала 5 залатых, 2 срэбных і 9 бронзавых узнагарод. Трохразовай чэмпіёнкай гульняў у лыжных гонках стала Валянціна Шыц, два золаты і адно срэбра ў актыве лыжніцы Святланы Саханенка. Адразу чатыры медалі з Ханты-Мансійска вязе Дар’я Федзьковіч: на рахунку беларускі адно другое месца і тры бронзы. Двойчы на трэцюю прыступку п’едэстала падымаліся Дзмітрый Лобан і Юрый Голуб, па адной бронзавай узнагародзе ў Лідзіі Лобан і Рамана Свірыдзенкі.

У зімовых гульнях паралімпійцаў «Мы разам. Спорт» прымалі ўдзел спартсмены з Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана і Таджыкістана.

Спаборніцтвы праходзілі ў шасці відах спорту: лыжных гонках, біятлоне, кёрлінгу, сноўбордзе, горных лыжах і следж-хакеі.

Беларусь прадстаўлялі 16 атлетаў, якія павінны былі выступаць на Паралімпіядзе ў Пекіне.

Звязда, 20 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/38/64096
Текущая дата: 16.11.2024