Белорусский портал в Казахстане

Савет Рэспублікі: атака на паралімпійцаў за гранню разумення



Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняў заяву ў сувязі з зневажаннем Захадам гуманістычных нормаў і прынцыпаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

«Калектыўны Захад працягвае незаконную, беспадстаўную палітыку санкцыйнага ціску на суверэнную дзяржаву-Рэспубліку Беларусь, адкрыта парушаючы гуманістычныя нормы дабра, спагады і справядлівасці. У сваіх учынках палітыкі Захаду канчаткова страцілі здаровае і пачуццё адказнасці, перайшлі ўсе межы чалавечнасці. Пад удар трапілі беларускія спартсмены. Іх пазбаўляюць спаборніцтваў, магчымасці выступаць пад дзяржаўным сцягам, — гаворыцца ў заяве. — За гранню разумення — атака на паралімпійцаў, людзей мужных і стойкіх, якія з’яўляюцца яркім прыкладам пераадолення цяжкасцяў і перамогі над сабой. Такія дзеянні Міжнароднага алімпійскага камітэта знаходзяцца па-за рамкамі гуманізму і падлягаюць асуджэнню».

У дакуменце адзначаецца: з самых старажытных часоў спорт аб’ядноўваў людзей, выхоўваў прыстойнасць, сумленнасць, развіваў дух салідарнасці.

«Толькі ў сумленнай барацьбе нараджаецца надзея на перамогу. На жаль, міжнародны спорт становіцца інструментам маніпуляцый і шантажу нядобрасумленных заходніх палітыкаў. Такая ж сітуацыя — у навуцы, культуры, адукацыі і шэрагу іншых гуманітарных сфер. Дзеля асабістых палітычных дывідэндаў і матэрыяльных выгод заходнія палітыкі гатовыя знішчыць духоўна-маральныя каштоўнасці — асновы чалавечай цывілізацыі. Гэта недапушчальна», — падкрэсліваецца ў заяве.

Прэзідыум Савета Рэспублікі заклікае заходніх палітыкаў і парламентарыяў спыніцца і адумацца, спыніць рэалізоўваць безразважную і антыгуманную палітыку ў дачыненні да Беларусі і беларускага народа. «Узаемаадносіны павінны будавацца выключна на аснове раўнапраўнага дыялогу, даверу і ўзаемапавагі», — канстатуецца ў заяве.

Звязда, 5 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/40/63959
Текущая дата: 16.11.2024