Беларуска Арына Сабаленка захавала за сабой другое месца ў абноўленым 7-га лютага рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
На мінулым тыдні Сабаленка не гуляла і па-ранейшаму мае ў сваім актыве 5698 ачкоў. Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка паднялася на адзін радок — з 18-га на 17-ы (2396 балаў), Аляксандра Сасновіч займае 71-е месца (923), у Вольгі Гаварцовай 128-я пазіцыя (557), Юлія Гатоўка на 181-м месцы (369). На гэтым тыдні Аляксандра Сасновіч выступіць на турніры катэгорыі WTA-500 у расійскім Санкт-Пецярбургу з прызавым фондам $703 тыс. Яе першай саперніцай будуць польская тэнісістка Магда Лінет, якая займае 45-е месца ў сусветным рэйтынгу.
Топ-3 рэйтынгі WTA:
Эшлі Барці (Аўстралія) — 8330;
Арына Сабаленка (Беларусь) — 5698;
Барбора Крэйчыкава (Чэхія) — 5533.
У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) найлепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 48-е месца (1134), у Ягора Герасімава 126-я пазіцыя (564).
Першая тройка рэйтынгу АТР:
Новак Джокавіч (Сербія) — 10 875 балаў;
Данііл Мядзведзеў (Расія) — 9635;
Аляксандр Звераў (Германія) — 7865.
Звязда, 7 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/41/63359
Текущая дата: 16.11.2024