Шэф беларускай місіі на Паралімпійскіх гульнях-2022 Мікалай Шудзейка лічыць, што альтэрнатыўныя гульні будуць дастойнымі. Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
«Мы супрацоўнічаем з Паралімпійскім камітэтам Расіі, і мы ўжо атрымалі афіцыйнае запрашэнне. Будуць альтэрнатыўныя Паралімпійскія гульні. Расія была заяўлена ва ўсіх зімовых відах спорту, мы пакуль у лыжах і біятлоне. Таму з 16 па 19 сакавіка яны нас запрашаюць у Сочы на Алімпійскія аб’екты правесці вось такія альтэрнатыўныя гульні з нашым удзелам», — сказаў Мікалай Шудзейка.
Шэф беларускай місіі падкрэсліў: «Гэта нейкая будзе кампенсацыя фізічных, маральных выдаткаў і страт, якія мы выпрабавалі і ад чаго пацярпелі нашы хлопцы. Думаю, што тут таксама павінны быць дастойныя гульні. Таму што ёсць віды спорту, дзе лідарамі, безумоўна, з’яўляемся мы і спартсмены Расіі».
Звязда, 6 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/41/63821
Текущая дата: 26.12.2024