Белорусский портал в Казахстане

Арына Сабаленка выйшла ў трэці раунд адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў 1/16 фіналу Australian Open.

У паядынку 1/32 фіналу жаночага адзіночнага разраду другая ракетка планеты перамагла кітайскую тэнісістку Ван Сіньюй (100-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 1:6, 6:4, 6:2. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 55 хвілін. Наступнай саперніцай беларускі будзе чэшка Маркета Вандроўшава (41). У першым раундзе Арына Сабаленка адолела аўстралійку Сторм Сандэрс (128) — 5:7, 6:3, 6:2.

Заўтра двухразовая пераможца Australian Open беларуска Вікторыя Азаранка (25) у матчы за выхад у 1/8 фіналу сустрэнецца з украінкай Элінай Світалінай (17). У першым крузе беларуска перайграла венгерку Панну Удвардзі (98) — 6:3, 6:1, а ў 1/32 фіналу была мацнейшая за швейцарскую тэнісістку Джыл Белен Тайхман (34) — 6:1, 6:2. Вікторыя Азаранка выйгравала аўстралійскае першынство двойчы запар — у 2012 і 2013 гадах.

У 1/32 фіналу жаночага парнага разраду беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і расіянка Ганна Блінкова згуляюць з бельгійска-расійскім тандэмам Элізе Мертэнс / Вераніка Кудэрметава. Учора беларуска Лідзія Марозава і амерыканка Кейтлін Крысціян прайгралі ў дзвюх партыях харвацка-амерыканскаму дуэту Пятры Марціч / Шэлбі Роджэрс — 1:6, 6:7 (4:7).

Звязда, 20 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/42/62971
Текущая дата: 16.11.2024