Белорусский портал в Казахстане

Ілья Шымановіч стаў фіналістам ЧС па плаванні на кароткай вадзе



Беларускі плывец Ілья Шымановіч стаў фіналістам чэмпіянату свету на кароткай вадзе на дыстанцыі 50 м брасам, які праходзіць у ААЭ.

Беларус паказаў лепшы вынік на папярэдняй стадыі спаборніцтваў - 57,77 сек. і не без падстаў разлічваў трапіць у лік удзельнікаў медальнага заплыву. У другім з двух паўфіналаў мінчанін прадэманстраваў выніковыя 25,55 сек., паказаўшы першы час у прамежкавым пратаколе.

У фінальным заплыве 50 м на спіне ў жанчын з сусветным рэкордам перамагла Маргарэт Макніл з Канады - 25,27 сек. Серабро ў яе суайчынніцы Кайлі Мас - 25,62 сек. Бронзу заваявала шведка Луіза Хансан - 25,86 сек. Беларуска Настасся Куляшова, якая ўдзельнічала ў гэтым відзе праграмы, заняла 20-е месца па выніках папярэдніх заплываў з часам 27,50 сек.

20 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/43/62405
Текущая дата: 16.11.2024