Белорусский портал в Казахстане

Орша прыме міжнародны турнір па шахматах



У Оршы 1 лютага правядуць рэспубліканскі турнір па шашках, які збярэ каля 100 удзельнікаў. Затым з 2 па 8 лютага на базе мясцовай Лядовай арэны адбудзецца XX Міжнародны турнір па шахматах «Орша-2022», паведамілі арганізатары.

Паводле папярэдняй інфармацыі, шахматны турнір збярэ амаль 300 удзельнікаў з 11 краін. Акрамя беларускіх удзельнікаў у Оршу плануюць прыехаць госці з Расіі, Украіны, Казахстана, Арменіі, Малдовы, Узбекістана, Швецыі, Румыніі, Азербайджана і Кітая.

У праграме турніру гульні ў некалькіх катэгорыях: група А (адкрыты турнір з аблікам рэйтынгу FIDE), Група B (адкрыты турнір для ўсіх жадаючых без абліку рэйтынгу FIDE), у групе С выступяць дзеці 2010-2011 гадоў нараджэння, групе D-хлопцы - 2012-2013-х, групе E - юныя шахматысты 2014 года нараджэння і маладзей.

Падчас спаборніцтваў арганізуюць судзейскі семінар, з матывацыйнай лекцыяй выступіць міжнародны майстар па шахматах трэнер FIDE Уладзімір Палёў. Таксама ўдзельнікаў чакае сеанс адначасовай гульні з гросмайстрамі.

Пераможцаў і прызёраў турніру ў асабістым і камандным заліках узнагародзяць памятнымі і грашовымі прызамі, медалямі, дыпломамі і кубкамі.

Арганізатары спаборніцтваў-Аршанскі райвыканкам, Беларуская федэрацыя шахмат і Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках.

Звязда, 1 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/43/63239
Текущая дата: 27.12.2024