Белорусский портал в Казахстане

Нарвегі ўзначалілі медальны залік Алімпіяды, беларусы пакуль без узнагарод



Першыя шэсць камплектаў узнагарод разыгралі 5-га лютага ўдзельнікі XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне. Наперадзе нарвегі, беларусы пакуль без узнагарод.

У змяшанай эстафеце каманда беларускіх біятланістаў, за якую выступалі Дынара Алімбекава, Ганна Сола, Мікіта Лабастаў і Антон Смольскі, спачатку была ў ліку прэтэндэнтаў на прызавыя месцы, але ў выніку апынулася толькі на 6-й пазіцыі. Беларуская канькабежка Марына Зуева не змагла скласці канкурэнцыю лідарам на дыстанцыі 3000 м, паказаўшы 16-ы вынік.

Лідэрства ў медальным заліку захапілі спартсмены Нарвегіі, у актыве якіх два золата Алімпіяды. Па адным разе на вышэйшую прыступку алімпійскага п`едэстала падымаліся атлеты Нідэрландаў, Швецыі, Славеніі і Кітая.

Усяго было разыграна 6 камплектаў узнагарод:

Біятлон. Змяшаная эстафета

1. Нарвегія
2. Францыя
3. Расія

Канькабежны спорт. Жанчына. 3000 м

1. Ірэн Схаўтэн (Нідэрланды)
2. Франчэска Лалабрыджыды (Італія)
3. Ізабэль Вайдэман (Канада)

Лыжныя гонкі. Жанчына. Скіатлон

1. Тэрэза Ёхаўг (Нарвегія)
2. Наталля Непряева (Расія)
3. Тэрэза Штадлобер (Аўстрыя)

Скачкі на лыжах з трампліна. Жанчына. Сярэдні трамплін

1. Урша Богатай (Славенія)
2. Катарына Альтхаус (Германія)
3. Ніка Крижнар (Славенія)

Фрыстайл. Мужчына. Могул

1. Вальтэр Вальберг (Швецыя)
2. Мікаэль Кінгсберы (Канада)
3. Ікума Хоришима (Японія)

Шорт-трэк. Змяшаная эстафета

1. Кітай
2. Італія
3. Венгрыя.

Звязда, 5 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/43/63322
Текущая дата: 27.12.2024