Белорусский портал в Казахстане

Беларускія баксёры заваявалі тры бронзавых медаля на Кубку свету сярод нафтавых краін у Ніжневартаўску



Кубак свету сярод нафтавых краін праходзіць у Ніжнявартаўску.

Дзяніс Салоцкіх (51 кг), Атур Туніеў (60 кг) і Дзмітрый Дзяшкевіч (63,5 кг) дайшлі ў сваіх вагавых катэгорыях да паўфінальнай стадыі турніру і згодна з рэгламентам спаборніцтваў сталі ўладальнікамі бронзавых медалёў.

Дзяніс Салоцкіх, які пачаў выступленне з чвэрцьфіналу, запісаў на свой рахунак перамогу над Нуржытам Душабаевым з Кыргызстана — 5:0. У наступным баі ён саступіў расіяніну Яўгену Мартынаву раздзельным рашэннем суддзяў.

Артур Туніеў пачаў выступаць з перамогі над расійскім баксёрам Данірам Шубханкулавым, але ў паўфінале быў вымушаны прызнаць перавагу яшчэ аднаго спартсмена з суседняй краіны — Арсена Гаджыева.

Зміцер Дзяшкевіч на стадыі 1/8 фіналу перамог Антона Арцёменку. Затым не пакінуў шанцаў атлету з Кыргызстана Мірзахіду Імамназараву, але ў спрэчцы з Кагірам Мінатуліевым аргументы саперніка аказаліся больш важкія. У другім раўндзе беларускі баксёр быў зняты ўрачом.

У спаборніцтвах бяруць удзел больш за 150 атлетаў з 16 краін: Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Малдовы, Таджыкістана, Украіны, Кіпра, Зімбабвэ, Манголіі, Польшчы, Чылі, Эстоніі і Расіі.

Баі праходзяць у 13 вагавых катэгорыях сярод мужчын і ў шасці вагавых катэгорыях сярод жанчын. Фінальныя баі пройдуць 11 снежня.

Звязда, 10 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/44/62152
Текущая дата: 16.11.2024