На пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі зацверджаны склад спартыўнай дэлегацыі на XXIV зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне, паведамілі ў прэс-службе НАК.
Кваліфікацыйныя патрабаванні для ўдзелу ў пекінскай Алімпіядзе выканалі 28 беларускіх атлетаў у шасці відах спорту.
Склад беларускай каманды:
Біятлон: Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Ірына Кручынкіна, Алена Кручынкіна, Антон Смольскі, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Раман Ялётнаў.
Гарналыжны спорт: Марыя Шканава.
Канькабежны спорт: Ігнат Галавацюк, Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб`ёва.
Лыжныя гонкі: Настасся Кірылава, Ганна Каралёва, Аляксандр Воранаў, Ягор Шпунтаў.
Фігурнае катанне: Вікторыя Сафонава, Канстанцін Мілюкоў.
Фрыстайл: Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік, Павел Дзік, Макар Мітрафанаў.
Да пачатку Гульняў яшчэ больш за два тыдні, таму ў складзе могуць адбыцца змяненні.
Шэфам місіі алімпійскай каманды Беларусі на XXIV зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне зацверджаны дырэктар установы "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" Аляксандр Гагіеў. Раней ён быў шэфам місіі беларускай спартыўнай дэлегацыі на летняй Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, намеснікам шэфа місіі беларускай каманды на І Еўрапейскіх гульнях у Баку.
На сённяшнім пасяджэнні Выканкама НАК таксама разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да зімовых Гульняў у Пекіне. Аб завяршальным этапе падрыхтоўкі беларускіх атлетаў далажыў намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля, аб медыцынскім забеспячэнні спартыўнай дэлегацыі - дырэктар РНПЦ спорту Ірына Маляваная.
XXIV зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у кітайскай сталіцы з 4 па 20 лютага. Медалі будуць разграны ў сямі відах спорту, у 109 дысцыплінах. Упершыню на Гульнях будуць прадстаўлены спаборніцтвы ў жаночым слоўпстайле (фрыстайл), мужчынскім і жаночым біг-эйры (снаўборд), змешанай эстафеце ў шорт-трэку і жаночых адзіночных заездах у бабслеі.
Спаборніцтвы Алімпіяды адбудуцца на 25 аб`ектах, размешчаных у трох кластарах. Арганізатары ў поўнай меры выкарыстоўваюць аб`екты, якія засталіся ад летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года, што дае магчымасць значна скараціць расходы і пазбегнуць грандыёзнай будоўлі ў Пекіне. Талісманам маючых адбыцца стартаў будзе панда Бін Дуньдунь.
17 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
17 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/44/62868
Текущая дата: 27.12.2024