Белорусский портал в Казахстане

Дынара Алімбекава стала другой у мас-старце этапу Кубка свету па біятлоне



Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава стала другой у жаночым мас-старце на сёмым этапе Кубка свету, які завяршыўся ў італьянскім Антхольцы.

Да самага фінішу дыстанцыі працягласцю 12,5 км беларуска прэтэндавала на перамогу, але ў выніку саступіла пераможцы італьянцы Даратэі Вірэр 3,7 сек. пры адным стрэле міма. Італьянская біятланістка выйграла з вынікам 35 хв 58,7 сек., дапусціўшы два промахі на чатырох агнявых рубяжах.

Яшчэ адна беларуска Ганна Сола зарабіла 7 штрафных колаў і ў выніку апынулася толькі 26-й (+3 хв 06,4 сек.).

У сённяшняй мужчынскай эстафеце 4×7, 5 км зборная Беларусі заняла 12-е месца. Перамагла каманда Нарвегіі, другой фінішавала зборная Расіі, трэцяе месца занялі біятланісты Германіі.

Зараз вядучыя біятланісты планеты будуць рыхтавацца да галоўнага спаборніцтва сезона — XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне.

Звязда, 23 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/44/63049
Текущая дата: 27.12.2024