Белорусский портал в Казахстане

Яна Несцерава выйграла бронзу на Кубку свету па хай-дайвінгу ў ААЭ



Беларуская спартсменка Яна Несцерава выйграла бронзавую ўзнагароду Кубка свету па хай-дайвінгу - скачках у ваду з экстрэмальных вышынь. Турнір праходзіў у рамках Фестывалю водных відаў спорту ў Абу-Дабі (ААЭ).

За свае скачкі з 20-метровай вышкі Яна Несцерава ўдастоілася ацэнкі 307,90 бала. Апярэдзіць беларуску ўдалося аўстралійцы Рыяне Іфланд і канадцы Молі Карлсан. Чэмпіёнка, якая ўжо два гады не ведала паражэнняў, зарабіла 359,60 бала. Срэбраная медалістка з Краіны кляновага ліста ўдастоілася ацэнкі 323,50 бала.

Адзначым, што дзякуючы гэтаму выступленню беларуска адабралася на чэмпіянат свету-2022, які ў маі прыме Фукуока (Японія).

У мужчын у скачках з 27-метровай вышкі лепш за іншых паказаў сябе 19-гадовы брытанец Айдан Хеслап - 436,90 бала. Самы малады ўдзельнік турніру прадэманстраваў у чацвёртай спробе скачок з самым высокім каэфіцыентам цяжкасці - 6,2. Другое і трэцяе месца занялі румынскія спартсмены Каталін Прэда (433,55 бала) і Канстанцін Паповіч (432 бала).

21 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/45/62436
Текущая дата: 28.12.2024