Аб гэтым паведаміла трэнер-адміністратар нацыянальнай каманды Беларусі па інваспорце Марына Грыгаран.
Беларускі спартсмен Дзмітрый Ходас выйграў бронзу юніёрскага чэмпіянату свету па парапаўэрліфтынгу сярод спартсменаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата ў Грузіі.
Падапечны Віктара Саракалетава, які выступаў у вагавой катэгорыі 59 кг, паказаў вынік 110 кг. Перасягнуць беларуса змаглі Захар Буймаў з Казахстана — 111 кг, які выйграў срэбра, і пераможца турніру алжырскі спартсмен Аймен Ходзья — 128 кг.
Парапаўэрліфтынг — паралімпійскі від спорту, у якім атлет дэманструе сілу верхняй часткі цела. На міжнародным узроўні развіццём віду спорту займаецца Міжнародны паралімпійскі камітэт (IPC).
Звязда, 27 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/47/61838
Текущая дата: 28.12.2024