Белорусский портал в Казахстане

На пенсію рана: беларускі баец Арлоўскі перамог на турніры UFC



Першапачаткова Арлоўскі хацеў правесці паядынак супраць расіяніна Аляксандра Волкава, але ў арганізацыі вырашылі інакш.

Ураджэнец Бабруйска 42-гадовы Андрэй Арлоўскі атрымаў чарговую перамогу на турніры UFC Fight Night 195 у Лас-Вегасе.

Яму супрацьстаяў 26-гадовы бразілец Карлас Феліпэ. Арлоўскі з пачатку супрацьстаяння стаў дамінаваць, але датэрмінова завяршыць бой не змог і давёў да рашэння суддзяў, якія аддалі перамогу беларусу.

Для Арлоўскага гэтая перамога другая запар, да гэтага ў красавіку ён рашэннем суддзяў перамог амерыканца Чэйза Шэрмана.

Андрэй Арлоўскі дэбютаваў у прафесійных баях ММА 9 красавіка 1999 года. У 2005 годзе ён заваяваў тытул чэмпіёна UFC у цяжкай вазе, пасля чаго двойчы паспяхова абараняў пояс. За ўсю кар`еру ў байца 54 боя, у 32-х ён атрымаў перамогі, 20 разоў прайграваў, двойчы яго паядынкі былі прызнаныя не адбыўшыміся.

У паслужным спісе беларуса таксама ёсць бой супраць легендарнага расійскага спартсмена Фёдара Емяльяненкі, якому ён у 2009-м годзе саступіў.

Дарэчы, Емяльяненка, якому споўнілася нядаўна 45 гадоў, 23 кастрычніка ў Маскве паспрабуе адолець атлета з ЗША Цімаці Джонсана.

Мінск, 17 кастрычніка 2021
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/48/61070
Текущая дата: 16.11.2024