Зборная Беларусі па скачках на батуце заваявала першае золата чэмпіянату свету ў Баку. Адбылася знамянальная падзея ў камандным турніры ў мужчын, паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Беларусь у гэтым відзе праграмы прадстаўлялі Іван Літвіновіч, Алег Рабцаў, Андрэй Буйлаў і Аляксей Дудараў.
Алімпійскі чэмпіён Токіа бліскуча справіўся са складанай праграмай і атрымаў адзнаку 61,225 бала. Пачын лідара падтрымаў Алег Рабцаў - 60,290 бала. Завяршыў выступленне Андрэй Буйлаў. Дэбютант дарослых чэмпіянатаў свету атрымаў адзнаку 59,175 бала. У суме беларускія спартсмены зарабілі 180,690 пунктаў.
Больш за два балы чэмпіёнам уступілі срэбныя прызёры - атлеты каманды Японіі (178,335). Бронзу заваявалі расіяне (169,550).
Звязда, 19 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/48/61657
Текущая дата: 28.12.2024