Беларускі баксёр Яўген Кармільчык стаў уладальнікам бронзавага медаля чэмпіянату свету, які праходзіць у Бялградзе (Сербія).
Атлет з Гродзенскай вобласці, які выступае ў катэгорыі 48 кг, уступіў у паўфінале казахстанскаму спартсмену Цеміртасу Жусупаву.
Згодна з правіламі спаборніцтваў, атлеты, якія выступілі ў паўфіналах, становяцца ўладальнікамі бронзавых узнагарод. Раней Яўген Кармільчык атрымаў тры перамогі над спартсменамі са Шры-Ланкі, Кеніі і Манголіі.
У вячэрняй частцы сённяшняга дня спаборніцтваў за месца ў фінале паспрачаецца яшчэ адзін беларускі баксёр Аляксей Алфёраў (80 кг).
Да гэтага апошні медальны поспех беларускіх майстроў скураной пальчаткі на планетарных форумах датуецца 2015 годам. Тады ў катарскім горадзе Доха вызначыўся Дзмітрый Асанаў, які стаў бронзавым медалістам у катэгорыі 56 кг.
Спаборніцтвы завершацца 6 лістапада. Упершыню ў гісторыі чэмпіянатаў свету пераможцы турніру атрымаюць па $100 тыс., срэбныя прызёры - па $50 тыс., а бронзавыя - па $25 тыс. Агульны прызавы фонд чэмпіянату складае $2,6 млн.
4 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
4 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/49/61259
Текущая дата: 28.12.2024