Белорусский портал в Казахстане

Міжнародная федэрацыя паруснага спорту дапусціла беларусаў да алімпійскай кваліфікацыі



Міжнародная федэрацыя паруснага спорту (World Sailing) прыняла рашэнне дапусціць беларускіх і расійскіх спартсменаў да кваліфікацыі на Алімпіяду ў Парыжы, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

«Тым спартсменам, якія адпавядаюць неабходным крытэрам адбору, будзе дазволена ўдзельнічаць у якасці нейтральных атлетаў у спаборніцтвах на Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы, пачынаючы з кваліфікацыйнай рэгаты «Апошні шанец» у Йере і заканчваючы алімпійскай рэгатай у Марсэлі», — гаворыцца ў заяве прэс-службы World Sailing.

Рэгата «Апошні шанец» пройдзе з 20 па 27 красавіка ў французскім Йеры. У спаборніцтвах прымуць удзел спартсмены, якія яшчэ не адабраліся на Алімпійскія Гульні.

Звязда, 26 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/5/72274
Текущая дата: 20.05.2024