Белорусский портал в Казахстане

Беларускі жаночы экіпаж байдаркі-чацвёркі выйграў золата ЧС у Капенгагене



Беларускі жаночы экіпаж байдаркі-чацвёркі выйграў залатыя медалі чэмпіянату свету па веславанні ў Капенгагене.

У вырашальным заездзе на 500 м Маргарыта Махнева, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук паказалі час 1 мін. 32,55 сек.

Другое месца занялі венгеркі — 1 мін. 32,71 сек. Бронза засталася за экіпажам з Расіі — 1 мін. 35,30 сек.

Такім чынам, беларускі дадалі да срэбра Гульняў у Токіа золата планетарнага форуму ў Даніі.

Звязда, 19 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/50/60590
Текущая дата: 16.11.2024