Белорусский портал в Казахстане

Беларускія весляры на ЧС сярод юніёраў і моладзі ў Партугаліі выйгралі 6 медалёў



Шэсць медалёў выйгралі беларускія весляры на ЧС сярод юніёраў і моладзі да 23 гадоў у Мантэмор-у-Велью (Партугалія), паведамілі ў прэс-службе РЦАП па вяслярных відах спорту.

У стартах старэйшай узроставай катэгорыі вызначыліся байдарачнікі Аліна Неўмяржыцкая і Раман Захаранка, якія выйгралі золата ў міксце на дыстанцыі 500 м.

На аналагічнай дыстанцыі ў гонках байдарак-двоек у мужчын першынствавалі Раман Захаранка і Уладзіслаў Кравец. Адзначым, што Уладзіслаў Кравец запісаў на свой рахунак яшчэ і бронзу ў стартах байдарак-адзіночак на дыстанцыі 1000 м.

Старты жаночых байдарак-двоек на 200 м прынеслі перамогу Вераніцы Леанюк і Марыі Каваленка. У спаборніцтвах жаночых байдарак-двоек на 500 м яны сталі бронзавымі медалісткамі.

Срэбрам скарбонку беларускай дружыны папоўнілі канаісты Аляксандр Зубок і Ілья Бурканаў, якія выступалі ў спаборніцтвах юніёраў. Іх дуэт выйграў узнагароду на дыстанцыі 500 м.

У медальным заліку рэгаты па выніках спаборніцтваў у дзвюх узроставых групах беларусы занялі шостае месца. Тройку лепшых склалі дружыны Венгрыі (17-5-7), Расіі (9-4-9) і Германіі (5-8-5). Усяго ўзнагарод планетарнага форуму сярод моладзі і юніёраў удастоіліся весляры 21 краіны.

7 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/51/60414
Текущая дата: 16.11.2024