Белорусский портал в Казахстане

Беларусы перамаглі на старце турніру па міні-футболе на першых Гульнях СНД



На першых Гульнях краін СНД у Казані стартаваў турнір па міні-футболе.

Юнацкая зборная Беларусі (U-19) у першым матчы папярэдняй групы В сустракалася з камандай Азербайджана і атрымала пераканаўчую перамогу з сухім лікам 6:0. Заўтра падапечныя Аляксандра Чэрніка сустрэнуцца са спартсменамі Кыргызстана. У папярэдняй групе А каманда Расіі разграміла сапернікаў з Малдовы з рэзультатам 16:3. Тут таксама згуляе каманда Узбекістана. У паўфінал выйдуць па дзве лепшыя дружыны з кожнай групы, а каманды, якія фінішуюць апошнімі, сустрэнуцца ў матчы за пятае падагульняючае месца. Паўфінальныя сустрэчы адбудуцца 10 верасня, а фінал і матчы за бронзавыя ўзнагароды пройдуць 11 верасня.

Для беларускай каманды спаборніцтвы ў сталіцы Татарстана з`яўляюцца праверкай сіл перад кваліфікацыйным турнірам юнацкага чэмпіянату Еўропы-2022 года. Сапернікамі беларусаў у 7-й адборачнай групе будуць равеснікі з Харватыі, Латвіі і Азербайджана.

7 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/51/60417
Текущая дата: 16.11.2024