Белорусский портал в Казахстане

Беларускія спартсмены заваявалі пяць узнагарод на этапе Кубка нацый па велатрэку ў Ганконгу



У Ганконгу завяршыўся этап Кубка нацый па веласпорце на трэку. Па выніках турніру беларускія гоншчыкі заваявалі пяць узнагарод, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.

Залатыя медалі ў актыве Таццяны Шараковай і Яўгена Каралька ў скрэтчы і Ганны Церах, якая вызначылася ў індывідуальнай гонцы праследавання.

Срэбра для беларускай каманды заваяваў Яўген Каралёк у дысцыпліне омніум. Бронзавая ўзнагарода ў індывідуальнай гонцы праследавання ў Іны Савенка.

Апошні этап Кубка нацый гэтага сезона пройдзе ў Калі (Калумбія) з 3 па 6 чэрвеня 2021 года.

Перад Гульнямі ў Токіа Мінск 23-27 чэрвеня прыме чэмпіянат Еўропы па веласпорце на трэку, на якім плануюць выступіць усе мацнейшыя гоншчыкі.

17 мая 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/55/59316
Текущая дата: 16.11.2024