Белорусский портал в Казахстане

Тры беларускія валейбольныя клубы прадставяць краіну ў еўракубках



Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце Беларускай федэрацыі валейбола.

"Мінчанка" стартуе ў жаночай Лізе чэмпіёнаў, а салігорскі "Шахцёр" - у аналагічным турніры сярод мужчынскіх каманд. Сталічны "Будаўнік" выступіць у розыгрышы Кубка выклікаў ЕКВ - трэцяга па значнасці еўракубкавага старту.

Трэба адзначыць, што для ўдзелу ў еўракубкавых спаборніцтвах 2022 года заявілася рэкордная колькасць каманд - 197 дружын з 36 нацыянальных федэрацый. Сваіх сапернікаў прадстаўнікі Беларусі даведаюцца 25 чэрвеня, калі пройдзе ўрачыстае лёсаванне.

21 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/55/59807
Текущая дата: 27.12.2024