Белорусский портал в Казахстане

ЕК рэкамендавала краінам Еўрасаюза дазволіць уезд вакцынаваным замежным турыстам



Аб гэтым гаворыцца ў заяве Еўракамісіі.

Еўракамісія ўпершыню з пачатку пандэміі рэкамендавала краінам Еўрасаюза змякчыць абмежаванні на ўезд і дазволіць уезд замежным турыстам, вакцынаваным прэпаратамі, сертыфікаванымі Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў або Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

«Еўракамісія прапануе дазволіць уезд на тэрыторыю Еўрасаюза не толькі для асоб, якія прыбываюць з краін з добрай эпідэміялагічнай сітуацыяй, але таксама для тых, хто атрымаў усе рэкамендаваныя дозы вакцыны, дазволенай у ЕС, дазвол можа быць таксама распаўсюджаны на вакцыны, якія завяршылі працэс сертыфікацыі СААЗ для прымянення ў экстранных сітуацыях», — гаворыцца ў заяве.

Парадак перасячэння граніц вызначаецца самастойна краінамі-членамі, Еўракамісія можа толькі даваць рэкамендацыі ў гэтай сферы.

Звязда, 3 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/56/59111
Текущая дата: 16.11.2024