Белорусский портал в Казахстане

Беларускія пяціборцы выйгралі срэбра ЧС у змешанай эстафеце



Беларускія пяціборцы Настасся Пракапенка і Ілья Палазкоў заваявалі срэбную ўзнагароду чэмпіянату свету ў змешанай эстафеце, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.

Па выніках пяці відаў айчынныя рыцары пяці якасцей набралі 1422 ачкі. Апярэдзіць беларусаў здолелі толькі прадстаўнікі Рэспублікі Карэя - 1432 балы. Трэцімі сталі пяціборцы з Германіі - 1415.

Такім чынам, зборная Беларусі выйграла на планетарным форуме ў Каіры (Егіпет) чатыры ўзнагароды. Раней чэмпіёнкай свету ў жаночых індывідуальных стартах стала Настасся Пракапенка. 

Яшчэ адна ўзнагарода вышэйшай пробы на рахунку Вольгі Сілкінай і Ірыны Прасянцовай у эстафеце. Акрамя таго, беларускі выйгралі бронзу ў камандным турніры ў жанчын, прапусціўшы наперад толькі дружыны Германіі і Венгрыі.

15 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/56/59727
Текущая дата: 27.12.2024